СЯРГЕЙ ВАГАНАЎ. ПЕЧЫ. ПАМЯЦІ САШЫ КОРЖЫЧА
Цяпер не ўстаць мне, ані легчы…
Адно ўзляцець, нібы анёл.
Мяне спалілі вашы Печы.
Цяпер я сорам ваш і боль…
І з вышыні, з нябёсаў зорных,
Гляджу, як тлусты чорны дым
Паўзе ад Печаў тых «узорных»
Жалобай не па мне адным.
Ды нас тут столькі, што я нават
Пералічыць ўсіх не памкнусь…
Навошта ж ты нас нараджала,
Айчына наша, Беларусь?!
І тым апошнім летнім ранкам,
У росны салаўіны час,
Навошта нашы маці з ганку
У войска выпраўлялі нас?
Ды дзе ж, скажыце, тое войска,
дзе нам хацелася служыць,
Пасля якога з ласкі Боскай
Ты вернешся кахаць і жыць?
Як жыць, калі наўкол «шакалы»
Ствараюць лютую бузу?!
Хай прэзідэнт і генералы
Льюць кракадзілаву слязу,
Я не вярнуся з высяў зорных,
Хоць да матулі сэрцам мкнусь.
Дыміць у Печах крэматорый —
Дзяржава з назвай Беларусь.
Адно ўзляцець, нібы анёл.
Мяне спалілі вашы Печы.
Цяпер я сорам ваш і боль…
І з вышыні, з нябёсаў зорных,
Гляджу, як тлусты чорны дым
Паўзе ад Печаў тых «узорных»
Жалобай не па мне адным.
Ды нас тут столькі, што я нават
Пералічыць ўсіх не памкнусь…
Навошта ж ты нас нараджала,
Айчына наша, Беларусь?!
І тым апошнім летнім ранкам,
У росны салаўіны час,
Навошта нашы маці з ганку
У войска выпраўлялі нас?
Ды дзе ж, скажыце, тое войска,
дзе нам хацелася служыць,
Пасля якога з ласкі Боскай
Ты вернешся кахаць і жыць?
Як жыць, калі наўкол «шакалы»
Ствараюць лютую бузу?!
Хай прэзідэнт і генералы
Льюць кракадзілаву слязу,
Я не вярнуся з высяў зорных,
Хоць да матулі сэрцам мкнусь.
Дыміць у Печах крэматорый —
Дзяржава з назвай Беларусь.
Комментарии
Причина: няма чаго абмяркоўваць
Вставка изображения
Можете загрузить в текст картинку со своего компьютера: